О проекте

Добры Ровар (Байк кросiнг) - сістэма роварнага пракату, створаная на некамерцыйнай аснове, якая дазваляе арандаваць ровар на адной з роварных парковак, здзейсніць паездку і вярнуць ровар на адну з прапанаваных парковак, устаноўленых у гэтым жа горадзе. Падобныя праграмы паспяхова існуюць у многіх еўрапейскіх і паўночнаамерыканскіх гарадах.

Мэта праграмы - даць жыхарам і гасцям Мінска бясплатны, альбо вельмі танны доступ да ровара для кароткачасовых (не больш за суткі) паездак па горадзе, як альтэрнатыву матарызаваным грамадскаму транспарту і аўтамабілю, тым самым палепшыць транспартную і экалагічную абстаноўку.

Экалагічна-сацыяльны праект "Добры ровар" - гэта ініцыятыва выпускнікоў Школы Экалагічнага Актывіста 2014 года, арганізаванай таварыствам "Зялёная Сетка".

У межах гэтага праекта мы сумесна з Мінскім Роварным Таварыствам вырашылі зрабіць бясплатны роварны пракат у горадзе Мінску!

Выкарыстоўваючы гарадскія роварныя паркоўкі ў цэнтральнай частцы Мінска, мы размесцім як мінімум 25 ровараў на кодавых замках, даведацца код да якіх можна будзе праз бясплатны онлайн-сэрвіс.

Мы хочам дапамагчы ў вырашэнні транспартных і экалагічных праблем горада Мінска. Зрабіць свой унесак у развіццё гарадской роварнай інфраструктуры. Падарыць дзецям і дарослым нашага горада незабыўныя моманты шчасця і весялосці на бясплатных роварах.

Прапановы, прэса, сяброўства, узаемадапамога:

org.bikecrossing@gmail.com

Спасылкі на сацыльныя сеткі ВК і ФБ